Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Жанчынкі з глыбінкі

Ганна КАНДРАЦЮК

Мой візіт у Ломжу, як і належыць у першы дзень вясны, меў чыста турыстычна-сяброўскі характар. У горад над Нарвай я паехала дзеля духовай і цялеснай падтрымкі сваіх добрых сябровак. Адна з іх адкрывала там мастацкую выстаўку, другая — прэзентавала „Жывінкі з глыбінкі”, трэцяя — прымала і частавала гасцей і наведвальнікаў у сваім мастацкім салоне. Мова тут пра тры знакамітыя мадам: мастачку Кацярыну Валкавыцкую, літаратарку Міру Лукшу і аніматарку Анну Якубоўскую. Словам, кроіўся там спознены Дзень жанчын, слушна перакінуты на першы дзень вясны. Ды і сама прырода вабіла цеплынёй і славутымі ў Еўропе поймамі ракі Нарвы, якая ў наваколлі Ломжы стыхійна пазалівала даліны і лугі. Ну і пачаўся не менш славуты пералёт дзікага птаства...

Першы моцны ўдар чакаў ужо ў пачатку сустрэчы з горадам. Знаёмы лекар павёз нас чамусьці адразу на могілкі. Магчыма, ён хацеў паказаць нам шматкультурны воблік свайго горада. Праўда, сярод крыжоў мы прыкмецілі лютаранскія і праваслаўныя помнікі ды капліцы гэтых супольнасцей, якія сёння прамаўляюць як мёртвы сведка мінулага. Ды і не хапае гораду грошыкаў на іх рэстаўрацыю, частка помнікаў валяецца на агульнай звалцы ў загароджаным кутку. Згаданыя капліцы служаць рыма-каталікам...

Пасля некраполіі мы адразу пашыбавалі на вуліцу Макавую, у прыватную галерэю мастачкі Івайлы Жыўковай, балгаркі. З парога задзейнічала нас найбольш папулярнае тэлебачанне ў горадзе „Скарпіён”, а пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF