Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

У пушчу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У апошнім часе ўзнялася ў нашых мас-медыях гаварыльня пра парытэты, пра ўраўнаважанае прадстаўніцтва жанчын і мужчын у грамадскім жыцці. Пад’язджаючы зранку на нашым беластоцкім гарадскім транспарце заўважыў і я на практыцы недахоп таго парытэту; у „маім” аўтобусе ехалі амаль самі жанчыны — у якаcці пасажырак, бо за рулём дыскрымінавальна для гэтага крэсла сядзеў мужчына. І падумалася мне, што ў аўтобусах было б намнога прасторней, калі б туды прымяніць той піяраўскі прынцып парытэту і парушаючых парытэт пасажыраў не дапускалі б у салон адмысловыя спарытэтаваныя наглядчыцы і наглядчыкі. Гэтак мне падумалася з раніцы, бо пазней давялося змагацца з прасторай.

Злез я з міжгарадскога мікробуса ў Грабаўцы з планам далейшай хадзьбы ў напрамку Чахоў-Арлянскіх. І зразу сюрпрыз: нашы мазгавітыя дарожнікі загарадзілі „маю” жвіроўку гурбай снегу — паставілі такога роду снежны шлагбаўм, мабыць, дзеля таго, каб эканоміць сабе час і грошы. Крышку я замяўся, але ўсё ж рушыў у намечаным напрамку. І бойка атрымалася, бо снег на той дарозе, раней падмакрэлы ад адлігі, на мой час змерзся ў вельмі наганосную маставую. Бо ж такі снег не правальваецца, не ліпне да абутку, а толькі весела падскрыпвае ў такт хады — ідзецца па ім быццам на парадзе пад маршавую музыку. А калі ступаць па бясснежным млейкім жвіры, то і настрой становіцца млявым.

Такі змарожаны снег мае той козыр, што па ім можна пайсці ўсюды — таксама па бездарожжы. То я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF