Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

25 Сакавіка — 25 гадоў бесперарыўна 1985-2010

Яўген ВАПА

Ніколі не можна траціць надзеі, ніколі не можна траціць веры ў лепшую будучыню свайго народа. Калі мы здаемся і сумняваемся, то з гэтага цешацца толькі ворагі нашай справы. Не менш жорстка тады з такімі народамі абыходзіцца настаўніца гісторыя, якая з маці хутка становіцца мачахай. Забыццё, знікненне з карты свабодных народаў, гібель нацыянальнай спадчыны — гэта самы прадбачлівы вынік гістарычнага прысуду. Cамае горшае ў тым, што ўсё гэта адбываецца часта за нашай маўклівай згодай і пры дапамозе саміх нас. Зараз нам можа здавацца, што сітуацыю беларускай незалежнай дзяржавы немагчыма выправіць. І быццам застаецца ўсім толькі прыглядацца як у нашай духоўнай Бацькаўшчыне на век вякоў замацоўваецца аўтарытарная ўлада, пабудаваная на феадальнай сістэме кіравання дзяржавай. На нашую беларускую грамадска-палітычную бяздзейнасць і маўчанне разлічваюць і чакаюць многія. Таму менавіта ў так складанай сітуацыі трэба нам усім памятаць асабліва пра тых, якія ў сакавіку 1918 года ў абсалютна неспрыяльных умовах кінулі беларускі выклік імперыям, суседзям, гісторыі. Сярод тых, якія для лепшай долі Бацькаўшчыны ахвяравалі найвышэйшай цаной — сваім жыццём, былі і жыхары Беласточчыны. Станавіліся яны палітыкамі Беларускай Народнай Рэспублікі і звычайнымі жаўнерамі беларускіх падраздзяленняў; усе разам яны змагаліся ў няроўных дыпламатычных і мілітарных баях за права на існаванне нас як палітычнай нацыі, пражываючай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF