Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Любіцель гісторыі Крыначкі

Размова з протаіерэем Яўгеніем Падгаецкім, свяшчэннікам Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы, любіцелем гісторыі свайго наваколля.

Вы здаўна збіраеце гістарычныя матэрыялы аб Дубінскім прыходзе, у якім Вы нарадзіліся, правялі дзяцінства і пражываеце цяпер (у саміх Дубінах).

— Гісторыю я люблю ўсё жыццё. Канчаючы ліцэй, я меў прапанову ісці далей вучыцца менавіта на гісторыю або батаніку, а выбраў тэалогію. Яшчэ маладым хлопцам я чытаў Свяшчэннае Пісанне і цікавіўся ўсім, што адбылося ў нашым прыходзе. Маім настаўнікам быў айцец Антоній Голуб, настаяцель, у якога я праседжваў многа часу. Размаўлялі мы на рэлігійныя тэмы і пра гісторыю Дубінскага прыхода.

Парафія Успення Божай Маці ў Дубінах лічыцца даволі даўнім прыходам.

— Ранейшая драўляная Прачысценская царква ў Дубінах была пабудавана ў першай палове ХVІІ стагоддзя і тады ўжо існаваў наш прыход. Цяперашняя мураваная Успенская царква была збудавана пад наглядам настаяцеля айца Парфенія Базылеўскага і асвечаная ў 1872 годзе, а драўляная царква ў 1873 годзе была прададзена ў Рагачы, дзе стаіць па сённяшні дзень. Я мяркую, што непадалёк ад старых могілак, на месцы, якое ў нас называлі „цвінтар”, магла быць збудавана яшчэ старэйшая царква. Зараз тэрыторыя „цвінтара” заараная і там людзі сеюць збожжа.

Вы з’яўляецеся аўтарам цікавага выдання аб Крыначцы — месцы паломніцтваў, у якім змяшчаецца інфармацыя пра Дубінскі прыход і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF