Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Гэта наша школа

Міхась СЦЕПАНЮК

Гутарка з Васілём Ляшчынскім — дырэктарам Комплексу школ н-р 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім.

Бельская „тройка” набірае ўжо вучняў на чарговы школьны год. Якое зацікаўленне вучняў і бацькоў школай?

— Трэба сказаць што вялікае калі ідзе як пра першы клас пачатковай школы, так і першы клас гімназіі. Лічым, што ў будучым школьным годзе будзем мець тры першыя класы пачатковай школы ды чатыры першыя класы гімназіі. Так што нават будзе нам бракаваць залаў. Але, нягледзячы на гэта, зацікаўленне нас цешыць. Ніхто з настаўнікаў не наракае, таксама і ніхто з вучняў.

Калі б вы былі ў нас пасля ўрокаў, пабачылі б колькі дзеецца пасля заняткаў. Напрыклад, гімнастычная зала да 18 гадзіны занятая нашымі вучнямі, нашымі спартыўнымі гурткамі, а ў школе адбываюцца рэпетыцыі вакальных, танцавальных, дэкламатарскіх гурткоў. Апрача гэтага працуюць і навуковыя гурткі.

Колькі дакладна гурткоў працуе ў вашай школе?

— Зараз наша школа налічвае 10 спартыўных гурткоў пачынаючы з чацвёртага класа пачатковай школы, а канчаючы на трэцім класе гімназіі. Гурткі рэгулярна праводзяць заняткі у нашай спартыўнай зале.

Апрача таго ў „тройцы” дзейнічаюць 2 мастацкія, 2 танцавальныя і ажно 4 вакальныя гурткі. Так што калі б прыйшлося нам арганізаваць нейкае мерапрыемства, усю праграму змаглі б запоўніць самадзейнікі толькі з нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF