Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Віват Віктар Швед!

Ілона КАРПЮК

Не на партрэце, не на фоне лесу готыкі, а на троне вялікай паэзіі засеў Віктар Швед у сваю 85-тую гадавіну з дня нараджэння. Напярэдадні беларускага Свята Незалежнасці Віктара Шведа віншавалі з яго жыццёвым выбарам і захаваннем незалежнасці на абранай дарозе.

Вершамі Віктара Шведа можна запоўніць не толькі Балтыйскае, Паўночнае, Японскае і хто знае ці не іншыя моры. Ёсць аднак маленькае Мора, якое змяшчае ўсе думкі паэта, яго існасць. У гэтай маленькай падляшскай вёсцы Моры нараджаліся першыя радкі яго творчасці.

— Калі я пасвіў жывёлу, увесь час прыдумваў кароткія рыфмаванкі. Іншыя хлопцы злавалі і за тое мяне ганялі, бо часта ўзнікалі іранічныя радкі пра іх саміх.

З гэтага Мора ён падаўся ў свет. Пачаткова на ровары, які стаў сімвалам змагання за лепшы лёс і здзяйсненне мараў. Пасля Варшавы, пасля чарговых перыядаў, пасля чарговых зборнікаў ды чарговых юбілеяў, у дзень, калі споўнілася яму 85 гадоў, прыйшлі да яго людзі неабыякавыя на ўражлівасць нашага беларускага паэта. 23 сакавіка на паэзію Віктара Шведа ды радкі прысвечаныя яго постаці адкрыліся дзверы Падляшскага музея ў беластоцкай Ратушы. Гасцей вітала з павагай прафесар Тэрэса Занеўская, хаця не бракавала ёй вытанчанага пачуцця гумару. Атмасфера была „высокакультурная”, але ідэя сустрэчы вельмі блізкая кожнаму з нас, хто ўсё жыццё ў падарожжы, хто неаднойчы чакае таго, што прынясе будучыня, хто часта мусіць мірыцца з рэчаіснасцю, якую нясе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF