Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Вялікдзень у Царкве

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета Вялікдзень у католікаў і праваслаўных выпадае ў адзін час, а супадзенне гэтае здараецца нячаста.

У Праваслаўнай царкве Вялікдзень з’яўляецца сэрцам усяго гадавога літургічнага цыкла, гэта найважнейшае свята, якое называюць святам свят. У праваслаўі падкрэсліваецца асаблівае значэнне ўваскрэсення Хрыста, якое дало сэнс зямному жыццю. Пры нагодзе радасных велікодных святкаванняў і ад уваскрэсення Госпада, і ад прыходу вясны, спяваюцца шматлікія песні. Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень вельмі радасна, мяркуючы, што з уваскрэсеннем Хрыста вяртаюцца ўсе жыватворныя сілы ў прыродзе.

Велікодную радасць папярэджвае доўгі і сумны перыяд Вялікага посту, які рыхтуе вернікаў да велікодных абрадаў. Нядзеля напярэдадні Вялікага посту называлася мясапуснай; у той тыдзень нельга было спажываць мяса. Нядзелю тую называлі таксама нядзеляй аб Страшным судзе; вернікі ў гэты дзень заносілі ў царкву запіскі з імёнамі сваіх блізкіх памерлых і маліліся за іх памілаванне. Нядзелю, якая пачынала Вялікі пост, называлі сырапуснай альбо прабачальнай. Пасля вячэрні святары просяць у вернікаў прабачэння, пасля вернікі просяць таго ж самага ў духоўных. З гэтага дня забаранялася спажываць малочныя прадукты.

Калісь у пост забаранялася (за выключэннем дзяцей і хворых) спажываць мяса і тлушч, у тым ліку і малако. У Вялікі тыдзень уваходзіў у сілу строгі пост — у сераду і пятніцу здаровыя людзі елі толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF