Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Шашкі без дошкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рэдка даводзіцца бываць у крамах, але калі выправішся на закупы, без эмоцый і ўражанняў напэўна не застанешся. У нашых беларускіх рэаліях бізнесу і асаблівых законаў маркетынгу сумна не бывае. Вось толькі пару прыкладаў.

Спрабую неяк знайсці патрэбны дыск з фільмам, скіроўваюся ў спецыялізаваную краму ў цэнтры Гродна. Урэшце не без цяжкасцей яе знаходжу, хоць побач дом у рыштаваннях і стрэлкі-ўказальнікі, якія паказваюць на ўваход, збіваюць з толку і вядуць у іншым кірунку. Пытаюся пра адпаведны фільм. Кажуць няма. Што ж, бывае. Прашу патэлефанаваць у аддзяленне той жа крамы, толькі ў іншым канцы горада. Кажуць, што скантактавацца з філіялам немагчыма. Чаму? — Няма тэлефоннай сувязі. Як так? — Стацыянарны тэлефон сапсаваўся. Кажу: у які век вы жывяце, наўкола скрозь мабільная сувязь. Адказваюць, што няма грошай. Урэшце прапаную ўласны мабільны тэлефон і дамагаюся ўрэшце свайго. Напрыканцы гутаркі пытаюся: „Як жа ў вас праца арганізаваная?” Маладая дзяўчына адказвае, што добра арганізаваная. Халера яго ведае, думаю, можа так і трэба. Далей іду ў найвялікшы дзяржаўны ўнівермаг. Жанчына перада мной у чарзе пытаецца, ці ёсць у продажы шашкі. Прадавачка адказвае, што ёсць і падае тавар. Пакупніца просіць даць ёй камплект. Але выяўляецца, што шашкі ёсць, а дошак няма, яны папросту прададзеныя. Такі вось гандаль.

Яшчэ адна замалёўка з жыцця. Прыехаўшы госць горада накіроўваецца ў бліжэйшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF