Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

92 раз Дзень Волі

Міра ЛУКША

Вечарына, прысвечаная 92-й гадавіне абвяшчэння ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, сарганізаваная Беларускім саюзам у Польшчы разам з Радыё Рацыя і тэлеканалам БелСат, была наладжана ў Беластоку ў культурным цэнтры „Сподкі”. Як штогод, старшыня Беларускага саюза ўручыў бел-чырвона-белыя букеты асобам, якімі адзначаны іхні вялікі асабісты ўклад у беларушчыну. Сёлета ўзнагароджаны букетамі пашаны і ўдзячнасці гайнаўскі мастак, аніматар культуры Віктар Кабац, стваральнік і адміністратар сайта kamunikat.org Яраслаў Іванюк і дырэктар Бельскага беларускага ліцэя Андрэй Сцепанюк.

— Гэта вельмі радаснае вылучэнне. Думаю, што гэтыя кветкі ўказваюць маю дарогу ў будучыню. Каб і надалей рабіць тое, што я цяпер раблю для Беларусі і беларускае культуры і яшчэ больш старацца — каб мая актыўнасць дзесьці там у народзе засталася. Гэтак я разумею сваю ролю як мастака, — сказаў рупны захавальнік беларускай памяці Віктар Кабац.

Мерапрыемства стала на Беласточчыне і сярод беларусаў у Польшчы ўжо традыцыйным. Дзень Волі пачынаецца гімнам „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” на словы Макара Краўцова, завяршаецца гімнам-малітвай „Магутны Божа” на словы Наталлі Арсенневай. Ад часу, калі студэнты-беларусы ў Польшчы аднавілі свята ў гонар стваральнікаў БНР, і праводзіцца яно адкрыта, мінае ўжо 25 гадоў. Сярод сабранай публікі былі і тыя, хто пачынаў гэтую ідэю на Беласточчыне, між іншым старшыня БС у РП Яўген Вапа, і ўжо іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF