Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (17)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзесьці пасля трэцяга адрэзка „Дзядоўскага турнэ” пачаў мне сніцца Анатоль Сыс. Першы раз ён з’явіўся ў маёй роднай хаце, дзе разам з ніўцамі мы спраўлялі памінкі па нейкім маладым пакойніку, які згарэў ад алкаголю. Сярод гасцей было шмат падлеткаў і дзяцей. У сне Анатоль заўзята адганяў іх ад стала ды застаўляў іх выпіць свой лячэбны кактэйль, які сам па сабе ўяўляў каровінае малако змяшанае з чалавечай мачой. З прычыны нестандартных пахаў нашай народнай медыцыны мне хацелася як найхутчэй забыцца пра сон. Без поспеху. Паэт з’яўляўся ў сне і паўтараў свой дзівосны рытуал з лячэбным кактэйлем, які, нягледзячы на свой састаў, успрымаўся як добры падарунак. Праўда, у маёй галаве запамяталася была адна таксічная карціна з Гарошкава, якую немагчыма было забыць. Калі шэсць гадоў таму, у спякотны жнівеньскі будзень, разам з сябрамі мы спыніліся ля хаты паэта, нас акружылі падвыпіўшыя падлеткі. Дванаццаці-пятнаццацігадовыя хлапчукі ўсе як адзін заўзята смалілі папяроскі. Маладзёны, хоць самі па сабе лагодныя, перакідваліся вульгарным расейскім матам, быццам дзеля форсу. У агульнасці адчуваліся вяласць, немач і безнадзейны прыгнёт. Эфект мацаваў ядавіты пах свінарніка, які далятаў з калгаса „Савецкая Беларусь”.

* * *

У адным інтэрв’ю Анатоль Сыс выказаўся на тэму асабістай алкагольнай праблемы. У апошняй бядзе паэт найбольш вінаваціў самога сябе. Праўда, ён спасылаўся на генетычныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF