Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Наблізіць да сябе людзей!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Jakie to swojskie! Jakie znajome! — такія словы найчасцей можна было пачуць сярод беластоцкай публікі, якая тлумна з’явіліся ў галерэі „Арсенал” на вернісажы фотавыстаўкі „Extremum Europae”. Так менавіта назваў свой навейшы праект Павел Гжэсь, выпускнік Інстытута крэатыўнай фатаграфіі Сілезкага ўніверсітэта ў Апаве (Чэхія); выстаўка працуе ў Беластоку з 12 сакавіка па 11 красавіка г.г. Сярод паклоннікаў маладога мастака мы сустрэлі, між іншым, Сакрата Яновіча, Лявона Тарасэвіча, настаўнікаў і сяброў з яго роднага Гарадка, віцэ-прэзідэнта Беластока Аляксандра Сасну...

— Прозвішча Паўла Гжэся не новае для нашай галерэі, — адзначыла Моніка Шэўчык. — Разам у 2005 годзе мы рэалізавалі ягоны пленэрны фотапраект „Меляшкі”.

Цягам пяці апошніх гадоў гэты знакаміты фотапраект пра людзей з адміраючай беларускай вёскі Павел паказаў, між іншым, у Будапешце, Любліне, Берліне...

Пра канцэпт навейшай выстаўкі мы спыталі ў самога Паўла Гжэся.

— Пра тваю сённяшнюю выстаўку кажуць што гэта такі „канец свету”. Сапраўды, наш занядбаны і забыты свет ля польска-беларускай мяжы так можа явіцца для людзей звонку. Ты сам вырастаеш з гэтай прасторы. Як успрымаеш такія каментарыі?

— Звычайна. Я сам свядома прыдумаў гэты „канец свету”, каб яго перасячы ў сваім фотапраекце...

— Бачу там знаёмых людзей з Мастаўлян, Гарадка, Гайнаўкі... А якія месцы ты наведаў па беларускім баку мяжы?

— Гродна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF