Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Люстрацыйны абманшчык? (5)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— У час маёй пабыўкі ў Маскве папрасіў мяне адзін святар ад імя маскоўскага мітрапаліта, каб я асцярог Яўгена Чыквіна, што савецкія ўлады сочаць за ім, — гаварыў перад беластоцкім Акруговым судом Казімеж М., старшыня Галоўнай управы Хрысціянскага грамадскага згуртавання (ХГЗ) у 1974-1989 гг. Даваў ён свае паказані ў справе датычнай быццам бы люстрацыйнага абману гэтага падляшскага дэпутата Сейма ад Лявіцы.

Прыгадаем: беластоцкі аддзел ІНП хоча даказаць, што Яўген Чыквін быў сакрэтным і свядомым супрацоўнікам Службы бяспекі ў 1983-1989 гг., а СБ цікавілася ім ужо з 1977 г. Мелі яму даць псеўданімы „Вільгельм” і „Ізыдар”. Яўген Чыквін пярэчыць, што быў свядомым і сакрэтным супрацоўнікам. У гэты раз (19.03.2010 г.) у працэсе давалі паказанні двое сведкаў. Апрача Казімежа М. перад судом стаў Багдан Ц., функцыянер Міністэрства ўнутраных спраў у 1975-1990 гг. (спачатку беластоцкай Службы бяспекі, пасля беластоцкай дэлегатуры Установы аховы дзяржавы — УАД). Спачатку, у СБ, працаваў ён у аддзеле В, які займаўся контрразведачным забеспячэннем, дзе быў у секцыі па спецыяльных даручэннях. Пасля, ужо ў УАД, быў начальнікам аддзела С — уліку і архіва. На пачатку, распытваны суддзёй Бэатай Аліферук, што „можа сказаць у гэтай справе”, заявіў:

— Аб падазраваным супрацоўніцтве Яўгена Чыквіна я даведаўся практычна са спіску Мацярэвіча.

Пасля высвятляў:

— На пачатку 1990-х гадоў быў загад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF