Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Саснінкі і асінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Выбіраўся я ў найпаўночны куток тутэйшай Беласточчыны з восені. Ласіўся я ў той куток, як кот на сала, бо ж там даволі цікавая айканімія. Напрыклад, адна з мясцовасцей называецца Салаеўшчына, мабыць назва пайшла з таго, што тамашнія людзі елі шмат сала. Не падаваўся туды ўзімку з за кароткіх дзён, бо ж сузіраць наваколле ўпоцемкі складнавата. Але рыхтаваўся, распісаўшы сабе на схіле мінулага года аўтобусныя маршруты ў напрамку Воўкуша. Тады, дачакаўшы амаль вясенняга раўнадзенства, падаўся я ў дарогу.

На беластоцкім вакзале на аўтобус у напрамку Сувалкаў села пяцёра пасажыраў; на Беластачку даселася шостая асоба, у Штабіне яшчэ адна. На пэкаэсаўскім вакзале ў Беластоку стаяць святлафоры, якіх ужо загадчыкі аўтобуснага руху адключылі ад ужывання. Але ў навізну гэтага вакзала яны падавалі вадзіцелям зялёныя сігналы адпраўкі. Было гэта даўно і я вярнуўся думкай у яшчэ ранейшы час, калі тлумнае беластоцка-вясковае пасажырства адпраўлялася да сваіх жывых тады каранішчаў з цеснага аўтавакзала па вуліцы Юравецкай. Цяпер вёска моцна пахудзела, „гарадскія” не ездзяць ужо за салам і каўбаскамі на абмерлыя колішнія свае каранішчы. І шмат аўтобусных курсаў сталі непатрэбнымі, іх адмянілі. Аўтавакзал можна перанесці назад на старое месца, мабыць не было б ужо цесна...

Гэтак я падумаў пра Беласток, але пра Аўгустаў такога мне не падумалася. А жыццё ж рвецца наперад штодзённа, штодзённа з’яўляецца нешта новае, выбывае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF