Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Добры вынік, новыя веды

Аляксей МАРОЗ

Значэнне прадметных конкурсаў у гімназіях вялікае, бо іх лаўрэаты маюць магчымасць паступаць у самыя прэстыжныя ліцэі і іншыя звышгімназічныя школы на бесконкурснай аснове. Такімі школамі ў нашым рэгіёне, куды не трапляюць усе жадаючыя, з’яўляюцца нашы Бельскі і Гайнаўскі белліцэі ці самыя лепшыя беластоцкія школы. Удзел у прадметным конкурсе беларускай мовы гэта завяршэнне шматмесячнай работы вучня з настаўнікам, у час якой моладзь мае магчымасць упарадкаваць свае веды па выбранай беларускай літаратуры, граматыцы ці лексіцы, а таксама ўдасканаліць сваё лагічнае думанне. Некаторыя вучні, зацікавіўшыся роднай літаратурай і мовай, пачынаюць больш чытаць па-беларуску і гэтае захапленне родным — самы важны козыр нашых конкурсаў.

— Вучыцца роднай мове гэта наш абавязак. Мы ахвотна ходзім на заняткі беларускай мовы і прымаем удзел у конкурсе, — заяўляюць вучні Гімназіі ў Нарве, якія закончылі пісаць тэст у час ваяводскіх элімінацый Прадметнага конкурсу беларускай мовы для гімназістаў, якія 16 сакавіка адбыліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім. Прыступілі да іх ажно 35 удзельнікаў, якія паспяхова справіліся на раённым этапе. Амаль усе мае суразмоўцы заявілі, што тэст у час канчатковых элімінацый не быў складаны, але вучні баяліся ці не нарабілі памылак.

— Мне падабаецца тэст сёлетніх ваяводскіх элімінацый, які дазваляе ўсебакова праверыць веды і ўмеласці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF