Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Няўдача ці поспех?

Аляксей МАРОЗ

Семяноўскае вадасховішча планавалася і будавалася ў 1960-1990-х гадах з намерам наваднення сельскагаспадарчых угоддзяў у даліне верхняй Нарвы і выкарыстання сабранай у ім вады на патрэбы горада Беластока і меншых мясцовасцей. Прадбачвалася таксама, што вадасховішча спрычыніцца да гаспадарчага развіцця навакольнай тэрыторыі, бо мелі будавацца там турыстычныя асяродкі. Дадаткова ў вадаёме мела весціся рыбная гадоўля, а каля яго меў арганізавацца адпачынак для вудзільшчыкаў. Гэта былі афіцыйныя планы, але мясцовае грамадства тлумачыла будову велізарнага заліва па-свойму. Адны гаварылі, што вада мае прыкрыць вялікі ваенны аэрадром, а іншыя меркавалі, што ў вадаёме мелі б быць схаваны ўстаноўкі для запуску ракет з атамнай зброяй. Хаця зараз гэтыя тлумачэнні паказваюцца смешнымі, бо дзеля іх рэалізацыі трэба было б шчыльна адгарадзіць новую інвестыцыю ад мясцовага насельніцтва, то ў васьмідзесятыя гады, калі будавалася Семяноўскае вадасховішча, людзі з недаверам глядзелі на многія дзеянні тагачаснай улады. Гаспадары, якіх прымусілі перасяліцца на новае месца, маглі думаць, што без незвычайных патрэб не рабілася б так вялікага закалоту з мясцовым насельніцтвам. Трагедыю гэтых людзей, адарваных ад сваіх каранёў, умела прадставіла Тамара Саланевіч у фільме „Ці чуеш, як плача зямля?” Да гэтых сумных падзей трыццацігадовай даўнасці вярнуліся ўдзельнікі сустрэчы з кіраўніком вадасховішча Лявонам Хлябічам, якая пад лозунгам „Усё аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF