Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Бясконца „да канца”

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ не закончыліся выбары ў мясцовыя саветы, а гаворка пайшла ўжо пра выбары прэзідэнцкія. Ды і сапраўды, што там пра мясцовыя выбары гаварыць? З імі ўжо ўсё стала зразумела, як толькі надрукавалі склады ўчастковых камісій. Апазіцыянераў там столькі, колькі снегу летам. Ну і стала ўсё часцей гучаць думка, што калі няма каму ад апазіцыі лічыць галасы, ну то няма чаго рабіць у выбарчай кампаніі.

І вось тут узнікаюць два цікавыя пытанні. Першае — няўжо раней гэта было незразумела, што апазіцыя да падліку галасоў дапушчана не будзе? І другое — няўжо хтосьці спадзяецца, што на прэзідэнцкіх выбарах склады камісій істотна зменяцца на карысць апазіцыянераў?

Адказ на першае пытанне ляжыць не столькі ў плоскасці прымітывізму і абсурднасці ў мышленні некаторых апазіцыйных колаў, колькі ў зніжэнні этычна-маральных норм пэўнай часткі „змагароў” за дэмакратыю. Бо спадзявацца на тое, што Захад дамовіцца з беларускім рэжымам, каб прапусцілі на „выбарах” нейкую колькасць „змагароў” за справядлівасць, не толькі нізка і па-лакейску, але гэта яшчэ і адкрытая здрада ўсяго таго, за што дэмакраты змагаюцца і што абяцаюць сваім выбаршчыкам.

Калі чалавек жыве не паводле сваіх перакананняў, то ён з’яўляецца ворагам ім. Такім чынам, хто з выбараў у выбары спадзяецца, што яго па дамоўленасцях некага з некім прапусцяць у дэпутаты, папросту знішчае прапагандаваныя апазіцыяй ідэалы.

Тут, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF