Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Мазаіка з жыцця Яна Тарасевіча

Міра ЛУКША

На беларускім чацвяргу 18 сакавіка г.г. у Кафедры беларускай культуры магістр Ганна Кандрацюк прадставіла шматлікім сабраным, не толькі беларусам, свой мультымедыйны паказ „Аб адкрыванні Яна Тарасевіча і беларускіх журналісцкіх жарсцях”. Дзякуючы між іншым філолагу, спявачцы, празаіку і журналістцы „Нівы” ды рэдактару „Зоркі” Ганне Кандрацюк адноўлена памяць гэтага піяніста, кампазітара і педагога, народжанага на польска-беларускім паграніччы ды сабрана частка ягонай творчасці і вернута супольнай культуры.

Даследчыца пачала ісці ягоным шляхам у палове дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, і нататкамі з таго шляху стала яе кніга „W stronę Tarasiewicza”. Журналістка сустрэла на сваім шляху асобы, якія ведалі Яна Тарасевіча, былі яго вучнямі і сябрамі. Першапачаткам, усё ж, з’яўляецца музыка: „Сутыкненне з крыніцай фармуе нашае ўнутранае перакананне, якое вырашае аб лёсе далейшага развіцця тэмы”. Тэма прыйшла з Мінска ў 1994 г. У „Ніву” звярнуўся дырэктар Беларускай капэлы маэстра Віктар Скарабагатаў, барытон сусветнай славы, заслужаны артыст Беларусі: цікавілі яго музычныя сувязі кампазітара ды ўсялякія інфармацыі на тэму загадкавага музыкі з Саколкі, які быў вядомы славутым сусветным кампазітарам. Практычна не было асноўных звестак пра яго творчую спадчыну, светапогляд, сувязі з беларускай культурай, уплыў на музычную культуру, а нават прыблізных звестак пры ягоны жыццёвы шлях. Дык даследчыца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF