Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

„Год беларускі-2010” ад Сакрата Яновіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Наш пісьменнік і філосаф Сакрат Яновіч даслаў з Крынак з Villy Sokratesa чарговае (адзіннацатае па ліку) выданне „Annus Albaruthenicus-2010”. Знаёмства з ім я пачаў з артыкула дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) Ганны Запартыкі, які гучыць так: „Асабісты архіў Сакрата Яновіча і яго роля ў ацэнках літаратурна-грамадскага жыцця Беласточчыны”. У ім спадарыня Ганна паведамляе, што архіў Сакрата Яновіча — гэта пакуль што адзіны архіўны фонд у БДАМЛМ прадстаўніка магутнай плеяды беларускіх дзеячаў Польшчы другой паловы ХХ — пачатку ХХI стагоддзяў. Гэта адзін з багацейшых архіўных збораў у Беларусі, які змяшчае амаль 9 тысяч дакументаў аб літаратурна-грамадскім жыцці Польшчы і Беларусі, а разам з тым і Еўропы, адлюстроўвае важныя ўзаемадачыненні яго яркіх прадстаўнікоў з дзеячамі многіх краін свету.

Аказваецца, першыя паступленні ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва дакументаў Сакрата Яновіча адбыліся ажно ў 1981 годзе. Далей былі паступленні ў 1987, 1989, 1990, 1991, 1993 гадах. У 1995 годзе архіўны фонд пісьменніка прайшоў навуковую апрацоўку, што дало магчымасць сфарміраваць 493 справы, якія ахапілі перыяд з 1944 да 1994 гадоў і змясцілі 3276 дакументаў. Як навуковая архіўная сістэма гэтая частка фонду мае сёння сем раздзелаў: 1. Рукапісы аўтара. 2. Пераклады твораў Сакрата Яновіча. 3. Перапіска. 4. Біяграфічныя матэрыялы. 5. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF