Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

Тэатр беларускай драматургіі ў Беластоку

Міра ЛУКША

— Гэта наш першы візіт у Беластоку. Прыбылі мы са спектаклямі па запрашэнню Генконсульства РБ, наладзім таксама кантакты з Драмтэатрам імя Алякснадра Вянгеркі. Мы даволі часта прыязджаем у Люблін, бываем на фестывалях, на „Канфрантацыях”. Наш тэатр у студзені гэтага года адзначыў дваццацігоддзе, — кажа дырэктар тэатра, прафесар Валерый Данілавіч Анісенка, які ў 2000 годзе гэты тэатр узначаліў, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пачаў перажываць якасна іншы этап сваёй гісторыі, які можна ахарактарызаваць імкненнем да пастаяннага развіцця, творчага пошуку ў рэчышчы псіхалагічнага тэатра. Толькі за перыяд 2000-2005 гг. адбылося 25 прэм’ер. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. На яго рахунку шматлікія гран-пры і прэстыжныя ўзнагароды міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў тэатральнага мастацтва, між іншым на „Прыбалтыйскіх тэатральных сустрэчах” на 49-ым і 50-ым Міжнародных эдынбугскіх фестывалях са спектаклямі „Рычард ІІІ” і „Макбет” У. Шэкспіра; 1-ым фестывалі нямецкамоўнай драматургіі са спектаклем „Бот і яго шкарпэтка” (Мінск, 1998 год); „Славянскіх тэатральных сустрэчах” са спектаклем „Апошняя пастараль” паводле аповесці Алеся Адамовіча (Бранск, 1999 год); 1-ым Міжнародным фестывалі сучаснага тэатра „Адкрыты фармат”; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF