Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

Партнёры? Назіральнікі?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У гэты раз у Дзень жанчын падляшскі ваявода Мацей Жыўна сарганізаваў штогадовую сустрэчу з прадстаўнікамі арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцей рэгіёна. Працягвалася яна няпоўныя паўтары гадзіны, бо — як бывала дагэтуль — лавіны пытанняў і спраў, выенесеных для абмеркавання запрошанымі, не было. Найважнейшая ў дыскусійнай частцы была праблема перадачы Люблінска-Холмскай епархіі зямлі ў вёсцы Райск (Бельская гміна), якую вынес Ян Мордань, старшыня Таварыства „Гай”.

Сустрэча, якую вёў упаўнаважаны ваяводы па справах меншасцей Мацей Тэфэльскі, пачалася з інфармацыі аб перадачы ваяводам прэзідэнту Беластока будынка па вуліцы Святога Роха, 3 (былая скурная лячэбніца), у якім будуць мець сваю сядзібу беластоцкія няўрадавыя арганізанцыі, мабыць і меншасныя.

— Незалежна ад крызісу аказалася, што можна няўрадавым арганізацыям перадаць такі самавіты аб’ект [1 600 кв. метраў — М. Х.], — сказаў ваявода Жыўна.

Аднак Анна Паўлоўская, упаўнаважаная прэзідэнта Беластока па справах няўрадавых арганізацый, адзначыла: „Гэты будынак патрабуе рамонту, значыць, трэба часу і сродкаў, каб здаць яго ў карыстанне. Гэта зойме найменш два гады”.

На чатырох паверхах па вул Св. Роха, 3, размесцяцца перш за ўсё абучальныя і канферэнцыйныя залы ды офісныя памяшканні. Можна тут будзе весці дзейнасць таксама пасля поўдня і вечарамі ды ў выхадныя дні. З ліку 747 зарэгістраваных у Беластоку рознага роду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF