Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

Эпоха нелюбові

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У апошнія некалькі дзён мне настойліва тэлефануюць сябры, знаёмыя і пытаюцца, ці можа я ведаю што-небудзь пра тое, што здарылася з Уладзімірам Саўчанкам, нядаўнім старшынём Гродзенскага аблвыканкама. Падзенне заўсёды падзея. Па ўсёй вобласці цыркулююць чуткі адна сенсацыйней другой. Ні то былы кіраўнік гродзенскай „вертыкалі” застрэліўся, ні то павесіўся ў лякарні, ні то быў забіты пры невядомых акалічнасцях. Што адбываецца ў беларускіх уладных колах — таямніца за сямю пячаткамі. Аніякай інфармацыі ў дзяржаўных медыях няма. Гэта вынік той палітыкі абсалютнага браку галоснасці і поўнай скрытасці ўсіх уладных працэсаў, якая ўкараняецца апошнія 15 гадоў у Беларусі. Афіцыйна вядома толькі тое, што таксама ўжо былы начальнік гродзенскай міліцыі генерал-маёр Генадзь Хацько знаходзіцца ў крымінальным вышуку. На яго генеральнай пракуратурай распачата справа па артыкуле „перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”. Паралельна ў Мінску ідзе судовы працэс над ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам і групай іншых асоб, якіх вінавацяць нібыта ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта якраз у дачыненні да былога старшыні аблвыканкама.

Лёс апошніх гродзенскіх „губернаторов” вельмі незайздросны. Дзмітрыя Арцыменю застрэлілі ля брамы ўласнага дома. Забойцаў да гэтага часу так і не знайшлі. Аляксандр Дубко памёр пры загадкавых і цьмяных абставінах. Што сталася з Уладзімірам Саўчанкам, нам невядома. Магчыма, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF