Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

Напярэдадні перапісу

Падрыхтавала Ілона КАРПЮК

У 2002 годзе падчас перапісу насельніцтва ў межах гарадской гміны Сямятычы 236 асоб назвала сябе беларусамі. Пачынаю з гэтай інфармацыі, паколькі, між іншым, з гэтага горада пачнецца пробны перапіс насельніцтва, які мае праверыць цэлы механізм перад асноўным перапісам, які адбудзецца паміж 1 красавіка а 30 чэрвеня 2011 года. Закон аб перапісе Сейм Рэчы Паспалітай прыняў 4 сакавіка г.г., зараз ён будзе разглядацца Сенатам.

Паводле закону, нацыянальнасць (прыналежнасць нацыянальная або этнічная) — гэта дэкларатыўная, падтрымліваная суб’ектыўным пачуццём, індывідуальная рыса кожнага чалавека, якая з’яўляецца выразам эмацыянальнай, культурнай або звязанай з паходжаннем бацькоў, акрэсленым народам ці этнічнай супольнасцю сувязі.

Так акрэсліваецца сфера нашага жыцця, якая ў 2011 г. стане адной з тэм перапісу насельніцтва. Сярод пытанняў, звязаных з нацыянальнасцю ды пачуццём культурнай адметнасці, паявяцца пытанні пра мову, якой карыстаемся ў хаце, а таксама новыя паказчыкі адметнасці жыхароў Польшчы. Паяўляецца новая катэгорыя апісання нашага самаадчування, менавіта „родная мова”. Закон не высвятляе, што падразумяваецца пад гэтым тэрмінам і перш за ўсё будзе ізноў лічыцца наша суб’ектыўнае адчуванне.

Упершыню пасля вайны ў перапісе запытаюць нас пра веравызнанне. Гэтае пытанне аднак прыналежыць да групы трох (яшчэ колькасць жывых народжаных дзяцей і пракрэацыйныя планы ды знаходжання ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF