Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (15)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ментальнае сугучча прыдняпроўскага Гарошкава і маёй падляшска-балотнай Кутлоўкі я згледзела пяць гадоў раней, дакладна ў час змагання за музычны праект Журылася Катэрына. У запісе кампакт-дыска выдатна дапамог мне Пан лес. Анатоль Сыс вучыў як дакранаць духовых пластоў, закадаваных у словах і рытмах старых песень. Іх курганная таемнасць збівала з панталыку і наклікала хваробу-праклён. Я адчувала душой і целам тыя легендарныя вандроўкі готаў, кельтаў, фінаў, татара-манголаў, яцвягаў, што рухаліся праз нашу зямлю і мадыфікавалі абліччы ды характар маіх аднапляменцаў. Здавалася, праз магічна-пажадальны змест старажытных напеваў, іх рытм прымеркаваны да хуткасці цячэння найбліжэйшай у наваколлі ракі, высвятляліся і собскія рысы мінулых пакаленняў. У гэтым архаічным люстры падляшска-беларуская сучаснасць явілася як чалавек пяць хвілін перад смерцю. Рэчаіснасць вітала холадам і хваробамі, на якіх не было лякарства. Думаць як «на вачах» задыхаецца культура старажытнай нацыі страшней, як зазіраць у пекла. Ад падобных досведаў я хадзіла па Беластоку як пошасныя Анатоля Сыса і плявала на гарадскія тратуары. І як не дзіўна — зараз, у час запісу нашага дзядоўскага турнэ, знаёмая хвароба паўтарылася...

* * *

Гэтыя людзі дыхаюць цяжэй, чым валуны,

адна зямля ведае як ім цяжка.

Іх мільёны, цэлы народ —

і ўсе яны блізняты,

і толькі выбраныя з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF