Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

У сотую гадавіну Хведара Ільяшэвіча

Ганна КАНДРАЦЮК

— Каб не ён, сёння не было б у нас ні „Нівы”, ні БГКТ, — падвяла сваё выступленне доктар Лена Глагоўская за ранейшымі такімі выказваннямі Масея Сяднёва і Юркі Попкі. Гутарка пра літаратара, рэдактара „Новай дарогі”, беларускага асветніка, палітычнага дзеяча Хведара Ільяшэвіча, якому 17 лютага (а не 17 сакавіка, як памылкова пішуць даследчыкі-капіроўшчыкі) споўнілася сто гадоў з дня нараджэння. (Паэт загінуў у дарожнай катастрофе 6 лістапада 1948 года ў Нямеччыне.)

На сутрэчу, якую 25 лютага г.г. арганізавала Кафедра беларускай культуры, прыйшлі натоўпы, у тым ліку вучні і сваякі паэта, між іншым дваюрадная ўнучка і сваячкі па лініі жонкі, Надзеі Ільяшэвіч (з дому Алексяюк). Прысутнасць сямі’і і вучняў, праклятага ў Савецкай Беларусі з за палітычнай дзейнасці паэта, паспрыяла добрым успамінам. У памяці родных ён запамятаўся як шчыры і добры чалавек, вялікі патрыёт, які ад рання да вечара думаў і клапаціўся пра лёс Беларусі. У падобным тоне выказваліся ягоныя вучні:

— Усе тапалянцы былі ўдзячны Федзю за школы ў Тапалянах і ў Патоцы, — заявіў Кастусь Масальскі з Беластока. — Мы ведалі, што гэта Ільяшэвіч з жонкай дабіліся, каб у нас была беларуская школа.

— „Новая дарога” час ад часу прыходзіла ў маё Мора, — прыгадаў паэт Віктар Швед. — Людзі асабліва любілі вершы Шэршня.

У доказ паэт-патрыярх прачытаў з памяцці запамятаны з „Новай дарогі” твор пад красамоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF