Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

50 гадоў у згодзе

Міхал МІНЦЭВІЧ

У сераду, 17 лютага, у Гміннай управе ў Орлі адбылася ўрачыстасць уручэння медалёў 50-годдзя з дня шлюбу. І хаця мерапрыемства было даволі сціплае, аднак яно вельмі цешыць пасля доўгага перыяду, калі пра юбіляраў прызабылі; да вяртання добрага звычаю прычынілася мая асоба.

Калі ў 1990 годзе тадышнюю загадчыцу арлянскага загса Зінаіду Якімовіч адправілі на пенсію, ейныя абавязкі стаў па сумяшчальніцтве выконваць тадышні войт Міхал Іванчук (а здаралася, што шлюб ён даваў пад хмяльком і многія маладыя наеліся шмат страху, калі ім гаварылі, што такі шлюб можа быць скасаваны). Абавязкаў, відаць, было ў яго многа, бо на працягу шасці гадоў ніхто з гмінных чыноўнікаў не памятаў пра прысваенне жыхарам гміны належных медалёў „Za długoletnie pożycie małżeńskie”.

Я сустракаўся са шматлікімі людзьмі, якія заслужылі таго ўшанавання (і многія з іх, дзякуючы тадышняму войту, яго не дачакалі). Дайшло нават да таго, што я — за падказкай з іншых загсаў — хацеў паслаць спісак юбіляраў ваяводу. Пасля маіх намаганняў, як тадышняга раднага, і маёй крытычнай публікацыі ў „Ніве” ад 9 сакавіка 1997 года ды ў выніку абурэння саміх юбіляраў, Гмінная ўправа рашыла вярнуцца да традыцыі. 13 ліпеня 1997 года ў зале арлянскага загса юбілейныя медалі атрымалі 28 пар.

На сёлетняе мерапрыемства ўправа Арлянскай гміны падала заяўкі на ўшанаванне васемнаццаці пар (столькі ж, па васемнаццаць, было іх і ў 2005, 2006, 2008 і 2009 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF