Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Дзякуй Табе, Божа, што я не маскаль

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

У свой час прафесар Уладзімір Паўлючук, аналізуючы стан грамадскай і нацыянальнай свядомасці на Украіне лічыў, што заходнюю і ўсходнюю яе часткі больш раздзяляе, чымсьці спалучае. І раней ці пазней памкненні адной і другой часткі будуць настолькі процістаўнымі, што Украіна падзеліцца. Заходняя Украіна набліжаецца да Еўропы, Усходняя — больш імкнецца да Расіі. І гэта сапраўды відавочнае, калі глядзець на карту Украіны, дзе пададзены вынік выбараў чатырохгадовай даўнасці. Усходняя Украіна была за Януковічам, Заходняя — за Юшчанкам. Бліжэйшыя выбары гэты падзел толькі ўзмоцнілі. Хаця так папраўдзе сама Заходняя Украіна не з’яўляецца аднароднай.

Сённяшнюю яе тэрыторыю састаўляюць вобласці, якія ў мінулым знаходзіліся ў розных дзяржаўных сістэмах, а межы перасоўваліся некалькі разоў. І гэта асабліва ў той перыяд, калі сфармавалася нацыянальная свядомасць, значыць, недзе з паловы ХІХ стагоддзя. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ранейшых войнаў частка г.зв. Заходняй Украіны апынулася ў межах Расійскай імперыі, якая перавяла ўніятаў у праваслаўе. Другая частка трапіла ў аўстра-венгерскую дзяржаву, якая ўніятаў падтрымлівала. Таму сённяшняя Галіччына ў большасці грэка-каталіцкая, апрача Букавіны і Закарпацкай Украіны. У той падрасейскай частцы, далучанай да г.зв. Правабярэжнай Украіны тое, што было ўніяцкае, вярнулася да праваслаўя. Свяцілішча ў Пачаеве пасля ліквідацыі ўніі стала чацвёртай па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF