Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Трыццаць гадоў Уладзіслава Петрука

Міра ЛУКША

Ёсць такі мастак з пад Драгічына, з вёскі Наройкі, якога прозвішча кожнаму беларусу з чымсьці асацыюецца. Паявілася яно на спісках Беларускага выбарчага камітэта, бачылі яго сімпатычны твар, яшчэ чарнявага, на нашых лістоўках, яшчэ хтосць чуў яго голас у сугуччы іншых басоў царкоўнага хору, памятаюцца ягоныя рысункі, змешчаныя на старонках „Нівы”... А цяпер ён „грамадзянін Гарадоцкай гміны”, як з гонарам адзначае і ўсхваляе і яе, Гарадоччыну з Каралёвым Мостам, у сваіх малюнках. Трыццаць гадоў ён чорнай рыскай уводзіць у нашу памяць тутэйшыя месцы, па якіх ужо нават няма і следу. Сам ён пасівеў ужо (1952 года нараджэння), а чорная графічная рыса назаўжды застанецца на ягоных працах, у альбомах.

Уладзіслаў Петрук закончыў Мастацкі ліцэй у Супраслі па спецыяльнасці мастацкае ткацтва, ды Вышэйшую школу графікі і кніжнай графікі ў Лейпцыгу (быў стыпендыятам Міністэрства культуры і мастацтва) і Інстытут Гердэра ў Лейпцыгу. Быў графічным рэдактарам „Беластоцкага культурнага інфарматара”, намеснікам кіраўніка выдавецкага аддзела Ваяводскага дома культуры ў Беластоку, захавальнікам Рэгіянальнага музея ў Сямятычах, графічным рэдактарам тыднёвіка „Ніва”, кіраўніком выдавецкага аддзела Філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, кіраўніком Выдавецтва Усходнееўрапейскага інстытута гаспадаркі ў Беластоку. Цяпер сам займаецца выдавецкай дзейнасцю. Ягоныя працы выстаўляліся ў Нямеччыне (Лейпцыг, Ростак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF