Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Рады „Беларускай гавэндзе”

Аляксей МАРОЗ

— На конкурс расказчыкаў нашы вучні чакаюць з нецярплівасцю кожны год. Гэта ж свабодныя выказванні, а дзеткі і моладзь могуць дадаткова карыстацца жэстамі, мімікай, маюць кантакт са сцэнай і бачаць сябе акцёрамі, — заявіла настаўніца беларускай мовы з Комплексу школ у Чыжах Вера Флёрчук у час ХІ Конкурсу беларускай гавэнды, які 26 лютага традыцыйна праходзіў у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Гэтаму конкурсу рады таксама іншыя вучні і настаўнікі. Сёлетнія выступы наогул вылучаліся высокім узроўнем аповедаў, а ў многіх выпадках цікавым зместам расказаў і прыгожым іх сцэнічным афармленнем. Галоўны арганізатар конкурсу, настаўнік беларускай мовы ў белліцэі Ян Карчэўскі бачыць таксама іншыя козыры „Беларускай гавэнды”. Вучні, між іншым, знаёмяцца з гісторыяй Беларусі і нашага наваколля, легендамі і цікавымі аповедамі, а таксама ўдасканальваюць вымаўленне на беларускай літаратурнай мове. Шкада толькі, што гавэнда не прынялася ў гайнаўскіх белліцэістаў, бо сёлета з іх ліку ў асобнай катэгорыі выступілі толькі дзве асобы (якраз вучні спадара Карчэўскага), а сярод гэтай моладзі ёсць здольныя акцёры, якія паказваюць свае ўмеласці хаця б на дэкламатарскім конкурсе ці тэатральным аглядзе.

Першая ў катэгорыі вучняў падставовых школ выступіла Дамініка Пуц і сваім эмацыянальным расказам захапіла публіку.

— Я рашылася прыняць удзел у гавэндзе, бо хацела выступіць на сцэне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF