Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Казанэцкі за свойскасць

Міра ЛУКША

Год да дваццацігадовага юбілею конкурсу ўручана была ўзнагарода прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага для найлепшай кнігі, выдадзенай летась беластачанамі. 2009 быў годам гэтага памерлага ў маладыя гады выдатнага паэта, і ад 1991 г. намінуюцца найлепшыя кнігі, выдадзеныя аўтарамі, якія выводзяцца з Беластока, жывуць тут, працуюць ці звязаны нейкім чынам са сталіцай Падляшша. Сёлета да конкурсу было заяўлена 14 кніг, наміныцыі атрымалі чатыры: „Kiedy byłem mały” маладога аўтара Гжэгажа Касдэпкэ, які піша перш за ўсё для дзяцей, „Ku wieczorowi” Яна Леанчука з Лубнік Заблудаўскай гміны, „Wsio” Альжбеты Міхальскай са Златорыі, „Autolustracja” лялечніка Кшыштафа Раў і „Lewa strona” Тарэсы Радзевіч з Юхнаўца. Сярод заяўленых да конкурсу найлепшых беластоцкіх кніг былі таксама „Łatwo powiedzieć” Уладзіміра Саўчука і ў перакладзе Марціна Рэмбача кніга Віктара Сазонава „Notatki kontrabandzisty”. Як калісь пракаментавалі асобы збліжаныя да капітула, хіба не маюць шанцу кнігі тутэйшых беларусаў заяўляючых пра сябе што яны не „тутэйшыя”, а менавіта беларусы. Хоць капітул у сваіх абгрунтаваннях захапляецца элементамі „тутэйшай” мовы, якія аўтары падкідваюць шчодра ці менш багата ў свае тэксты. І добра было б, калі б спачатку аўтара прыкмецілі ў Польшчы, нават выдалі кнігу якраз не ў Беластоку, найлепш каб у нейкім элітным выдавецтве. Гэтак было калісьці з Ігнатам Карповічам родам са Случанкі, якога першую кнігу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF