Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Дзякуй аранжавым

Віктар САЗОНАЎ

Нарэшце яны сустрэліся так, як марылі. Два расійскія прэзідэнты і адзін украінскі. Яны даўно хацелі сустрэцца менавіта так — як сваякі, як пераможцы, як гаспадары хай сабе не ўсяго свету, то хаця б яго ўсходнеславянскай часткі, і, у дадатак, яшчэ добрага кавалка часткі азіяцкай. Сустрэцца з аховай, салдацкім парадам і брэжнеўскімі пацалункамі. Спаткацца з радаснымі ўсмешкамі і пачуццём надзвычай глыбокага задавальнення ад сумесна зробленай справы.

І нават не адной справы. Спраў было багата, асабліва ў расейскіх гаспадароў. Ва ўкраінскага пакуль што галава балела толькі як Украіну ўзначаліць. А ў расейскіх была яшчэ і свабодалюбівая Грузія, і Злучаныя Штаты Амерыкі, якія маглі чаго добрага прагаласаваць за Макейна, і Еўрасаюз, з яго яшчэ не згінуўшымі да канца праваабарончымі патрабаваннямі, і Украіна, якую трэба было ўзначаліць.

А ўсё давалася цяжка. Нават з Беларуссю і то былі непаразуменні. Што ўжо гаварыць пра іншых. Куды ні глянь — адны ворагі навокал.

Ды і ў самой Расіі яшчэ не ўсіх удалося зачысціць, хто слова „дэмакратыя” ўспрымае ў яго класічным значэнні. Так што расійскаму дуэту прыйшлося змагацца з усім светам, уключаючы і саму Расію. Адзіную радасць прынёс ім іх украінскі сябра. Ён выйграў вельмі своечасова. Прынёс супрэзідэнтам Расіі радасць не меншую, чым сусветны фінансавы крызіс, павышэнне коштаў на нафту, утварэнне з казахамі адзінай мытнай прасторы і заканчэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF