Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Ніколі не сумняваўся ў выбраны шлях

Ганна КАНДРАЦЮК

Архімандырыт Гаўрыіл, пакуль трапіў на сустрэчу ў беластоцкую „чацвёрку”, вымушанны быў пераадолець сакавіцкія стыхіі: снегапад, імглу, галалёдзіцу, з за чаго і спазніўся амаль на гадзіну. Але людзі, якія 5 сакавіка г.г. прыйшлі на сустрэчу і пакорна чакалі героя вечарыны, нават не хацелі слухаць ягоных слоў апраўдання:

Ніц не шкодзі, ойчэ, — пачулася з боку публікі, — добра што хоць цэлы і здаровы даехалі!

Клопат пра здароўе невыпадковы, паколькі цягам апошніх дзён а. Гаўрыіл пабываў у шпіталі. Таму многія з сабраных, бачачы яго на ходзе, не хавалі сваёй радасці і ўзрушанасці. Можна сказаць, што архімандрыт прывёў за сабой публіку. Палову ўдзельнікаў вечарыны, арганізаванай асветным таврыствам АБ-БА, складалі старэйшыя жыхары Беластока, у тым ліку ўдзячныя пацыенты, яго прыхільнікі і аднадумцы, сваякі. Іншых, напрыклад спадара Ануфрыя, прывяло сумнае падабенства лёсаў:

— Бо я сам выгнаннік, — кажа мой субяседнік, у прыватнасці палітычны ўцякач з Беларусі, — і ён таксама выгнаннік. Дык прыйшоў паслухаць, паглядзець як людзі такіх успрымаюць...

Дарэчы, стыхія прыроды таксама ўпісалася неяк у кантэкст гутарак з госцем. Цягам апошніх гадоў, калі а. Гаўрыіл пасяліўся ў багніста-лясной пустэльні Кудак, прырода ў многім вырашае справу адбудовы манастыра. Вось зараз, калі рака Нарва разлілася шырынёй на тры кіламетры, урочышча Кудак явіцца як востраў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF