Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (14)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сёння сама здзіўляюся, але будучы ў Гарошкаве, як усе апошнія, я святкавала дзень народзінаў! Факт, што Анатоля Сыса не было ў жывых ужо пяць гадоў, не перашкаджала гаварыць і думаць пра яго як пра прысутнага. Мая ніўская калега пераплюнула мяне на сто кіламетраў у паранармальным напрамку: у пэўны момант яна „пабачыла” Анатоля як сядзіць разам з усімі за сталом. Ён меў прысесці на лаве пад вялікім „ручным” гадзіннікам, побач вашай Ганусі. Паводле народных прыкмет гэта абазначала адно: я першая кіпну з гэтай кампаніі. Аднак, на здаровы розум, Анатоль быў вымушаны сесці побач мяне — там было вольнае месца і там паставілі яму кілішак. Сёння сама здзіўляюся, але седзячы за сталом з сямейкай паэта, я машынальна падключылася да дзядоўскіх абрадаў. Калі побач мяне перакулілася сама па сабе налітая нябожчыку чарка, падобны выпадак здарыўся ўжо на магіле паэта, я паставіла пасудзіну і напоўніла яе гарэлкай. І, каб усё было добра, накрыла яшчэ лустай хлеба. Вось такія пірагі, сказаў бы гродзенскі сябра-паэт.

* * *

Свядомасць, што ўдзельнічаем у памінальнай трызне, з’явілася пасля прыезду з Беларусі. У паранармальны бок штурхнулі нас сенсацыйныя ньюсы, якія ўслед нашай вандроўцы пацягнуліся на сталічных блогах. Паводле іх мы з Мірай заманілі дух паэта ў легендарнае ўжо турнэ. Каб паясніць тое-сёе мінскім мастакам-зайздроснікам, мы яшчэ раз грунтоўна перадумалі ўсе знакі і прыкметы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF