Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Люстрацыйны абманшчык? (4)

Міра ЛУКША

Адбыўся чацвёрты разбор па заяве беластоцкага Інстытута нацыянальнай памяці супраць падляшскага дэпутата ад Лявіцы Яўгена Чыквіна. Беластоцкі аддзел ІНП абвінавачвае яго ў люстрацыйным абмане і заяўляе, што ў васьмідзесятыя гады быў сакрэтным супрацоўнікам Службы бяспекі. Не прызнаўся да быццам бы супрацоўніцтва ў 1983-1989 гг. са Службай бяспекі. З дакументаў, якімі распараджаецца ІНП вынікае, што СБ цікавілася дэпутатам Чыквіным з 1977 года і да канца васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя меў быць ён сакрэтным супрацоўнікам (сексотам) з псеўданімамі „Ізыдар” і „Вільгельм”, чаму адмовіў у сапраўднасці заступнік грамадзянскіх правоў. У актах ІНП няма дакладнай даты змены рэгістрацыі Я. Чыквіна з катэгорыі „забеспячэнне” на „кандыдат на сексота”. З архіваў вынікае, што 5 лістапада 1983 г. перакваліфікавалі яго на сексота з псеўданімам „Ізыдар”, 5 ліпеня 1984 г. змянілі яму псеўданім на „Ізыдар”, а з аперытыўнага ўліку знялі 14 верасня 1989 г. па прычыне „непрыдатнасці”.

Гэта першы працэс за люстрацыйную ману беластоцкага ІНП у Падляшскім ваяводстве. Чыквін не скрывае таго, што па прычыне свае грамадскай і прафесійнай працы быў прымушаны да кантактаў з прадстаўнікамі Службы бяспекі. У час другога разбору справы за люстрацыйную ману перад беластоцкім Акруговым судом афіцэр СБ, які „вёў” падляшскага дэпутата ад Лявіцы Яўгена Чыквіна быццам бы сакрэтнага супрацоўніка заявіў, што трактаваў яго як г.зв. службовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF