Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Медыйны шум

Ілона КАРПЮК

— Звяртаюся да Вас, шаноўнае спадарства, з заклікам, каб Вы ў сваіх асяроддзях заахвочвалі людзей плаціць радыётэлевізійны абанемент. Гэта адзінае, што забяспечвае магчымасць стварання місійных праграм, у тым ліку перадач для нацыянальных меншасцей.

Гэтыя словы намесніка старшыні Польскага радыё Войцеха Ежы Пачахоўскага выклікалі іранічны смех удзельнікаў ХХ сесіі Супольнай камісіі ўрада і меншасцей, якая адбылася 24 лютага ў сядзібе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

— Мы толькі хочам, каб нас роўна трактавалі, як кожнага звычайнага грамадзяніна Польшчы, — падвяла свае думкі Олэна Дуць-Файфэр, якая прадстаўляе лэмкаў.

Гэта ўжо стаптаная фраза, сцертая як джынсы, але ўвесь час трэба яе паўтараць, асабліва ў некаторых канкрэтных асяроддзях. У гэтым ліку напэўна пры кіраўніках дзяржаўных СМІ, бо, як паказала сустрэча прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцей ды карыстальнікаў рэгіянальнай мовы, дваццаць гадоў дэмакратыі ў Польшчы не абазначае лепшага разумення сітуацыі, патрэб ці абавязкаў грамадзян з боку тых, якія кіруюць медыямі.

— Я плачу абанемент, — на пачатку свайго выказвання адзначыў Рыгор Купрыяновіч (украінскі бок). — Не разумею аднак чаму няма мэтанакіраваных сродкаў на нашы праграмы, з выдаткавання якіх Краёвая рада радыёвяшчання і тэлебачання прымала б справаздачы.

На сустрэчы прысутнічала дырэктар Праграмнага дэпартамента Краёвай рады Ядвіга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF