Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Кузніца: шэнгенпераход

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Польска-беларускі чыгуначны пагранпераход у Кузніцы-Беластоцкай будзе самым сучасным, а што за гэтым ідзе — найшчыльнейшым на вонкавай (усходняй) мяжы Еўрасаюза. „Цешуся, што незалежна ад крызісу чарговая вялікая інвестыцыя вартая больш за 20 мільёнаў злотых узнікне ў Падляшскім ваяводстве”, — сказаў пры перарэзванні стужкі ваявода Мацей Жыўна, аддаючы будаўнічую пляцоўку інвестарам пад чарговы этап перабудовы пагранперахода.

Мадэрнізацыя пагранперахода ў Кузніцы была неабходнай у сувязі з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону. У чацвёртым квартале 2007 г. у рамках Фондаў Шэнген за каля 53 мільёны зл. удалося тут пабудаваць перон н-р 1 для айчыннага пасажырскага руху ды н-р 2 для міжнароднага руху цягнікоў далёкага накіравання і для прыгранічнага руху на шляху Кузніца-Беластоцкая — Гродна, хапіла таксама м.інш. на пабудову падземнага перахода на пероны, аддзяляючага пасажырскі айчынны рух ад міжнароднага, пункту для памежнага кантролю на пероне ¹ 2 і кладкі над пуцямі, якая дае магчымасць памежным службам зверху назіраць за цягнікамі. Пасля амаль трох гадоў, калі з за фінансавых клопатаў былі спынены інвестыцыйныя працы, грошы знайшліся ў нарвежскім Міністэрстве замежных спраў (г.зв. Нарвежскі фінансавы механізм). Нарвежцы прызначылі на гэтую мэту больш за 5 мільёнаў еўра (85 прац. коштаў праекта). Апошняя сума (каля 900 тыс. еўра) будзе пакрыта з мэтавага запасу дзяржбюджэту. Мае быць пабудавана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF