Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Баяцца прыватызацыі

Аляксей МАРОЗ

У нашым гарадскім і вясковым асяроддзях у пачатку дзевяностых гадоў моцна крытыкавалася прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, за якой часта ішло звальненне часткі працаўнікоў. Часта гаварылася, што новыя ўлады распрадаюць агульнанацыянальную маёмасць за невялікія грошы, каб як найхутчэй прыстасаваць гаспадарку Польшчы да капіталістычных прынцыпаў гаспадарання. Частка нашых людзей з эканамічнай адукацыяй перш за ўсё крытычна ацэньвала вельмі суровую грашова-крэдытную палітыку, якая ў першай палове дзевяностых гадоў частку прадпрыемстваў, многія саўгасы і калгасы давяла да банкруцтва. У выпадку Беластока, Гайнаўшчыны, ці Бельшчыны таксама можна было назіраць за шматлікімі звальненнямі работнікаў з прадпрыемстваў, якія прыватызаваліся або пераходзілі на прыватную ўласнасць пасля банкруцтва, а ў прыватызаваных ужо суполках здаралася распродаж купленай маёмасці.

Гайнавяне ізноў сталі непакоіцца за свае месцы работы

Дыскусія аб прыватызацыі ўзнавілася ў Гайнаўцы пасля 20 гадоў ад гаспадарчых рэформ. Повадам для размоў стаў праект прыватызацыі Гайнаўскага прадпрыемтсва машыннай прамысловасці (ГПМП), які ў народзе называюць „Гамехам”. Зараз у гэтай суполцы працуе каля 140 асоб і хаця яна па колькасці работнікаў у разоў дзесяць саступае цэламу „Пронару”, то ў самой Гайнаўцы належыць ужо да самых вялікіх працадаўцаў. Работнікі „Гамеху” апасаюцца за свае месцы працы, якія былі б больш гарантаванымі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF