Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Хутка, незалежна, сумленна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Незалежна ад сур’ёзных клопатаў гэтай радыёстанцыі ўдалося чатыры гады таму аднавіць дзейнасць. Вяшчаючае з Беластока трансгранічнае беларускае Радыё Рацыя вядзе місійную дзейнасць. Гаворыць аб тым, чаго немагчыма даведацца з афіцыйных СМІ ў Беларусі. Кранае таксама праблемы, якімі жывуць тутэйшыя беларусы. 25 лютага праўленне радыёстанцыі сарганізавала канферэнцыю на тэму яе гісторыі, здабыткаў і планаў. Пры нагодзе, некалькі гадзін пасля таго як у Кіеве дайшло да спаткання Аляксандра Лукашэнкі з шэфам польскага МЗС Радаславам Сікорскім, адбылася публічная дыскусія на тэму сітуацыі ў Беларусі ды стасункам Польшчы і астатняй Еўропы з гэтай дзяржавай і яе грамадзянамі.

Старшыня Радыё Рацыя Яўген Вапа прыгадаў, што радыёстанцыя існуе амаль трынаццаць гадоў і вылучыў тры этапы яе дзейнасці: 1998-2002 гг. — час стварання і час першых гадоў дзейнасці, 2002-2005 гг. — перапынак у вяшчанні, 2005 — пачатак 2006 г. — размовы аб аднаўленні дзейнасці. Першыя перадачы пасля перапынку выйшлі ў эфір 22 студзеня 2006 г. Спыненне вяшчання галоўным чынам мела сувязь з абвяшчэннем Аляксандрам Лукашэнкам (9 верасня 2001 г.) пераконваючай свет перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, а асабліва з адвярненнем дапаможных сродкаў у свеце на напрамкі звязаныя з ісламам і ўнутранымі справамі дзяржаў, на тэрыторыі якіх дзейнічалі фонды ў карысць пабудовы дэмакратыі на Усходзе, што было звязана з тэрактам на вежы World Trade (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF