Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Мінулы год у Беларускім музеі

Віктар БУРА

Іх праца — уклад у духовую справу, у развіццё нашай беларускай культуры, хаця іх багатая дзейнасць праводзіцца амаль на грамадскіх пачатках сціплым калектывам працаўнікоў. Гутарка пойдзе пра Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, які ўвесць час змагаецца са шматклікімі, перш за ўсё фінансвавымі, клопатамі.

У мінулым 2009 годзе працаўнікі музея зрэалізавалі адзінаццаць праектаў, між іншым, „Сявенька”, „Культура на ўсходах музея”, „І там жывуць людзі”, „Музыка без агаворак”, „Алфавіт мастацтва”, „Кірыліцай напісанае”. Праекты рэалізаваліся пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, Управы горада Гайнаўкі, Гайнаўскага павятовага староства. Дзякуючы датацыям Музей і асяродак беларускай культуры ладзіў канцэрты, фэсты, а музейная бібліятэка папоўніла кнігазбор больш за 100 новымі выданнямі.

На працягу 2009 года ў музеі адбылося шмат часовых выставак, канцэртаў, фэстаў і культурна-асветных мерапрыемстваў. Летась музейныя залы гасцявалі выставы прац народных мастакоў Брэсцкай вобласці „Вандроўка па Палессі”; карцін Ганны Ухманскай, узніклых пад уплывам музыкі Чэслава Немэна „Немэн інспіруе”; ІІІ Павятовага агляду „Гафт і карунка”; выставу „Варшава гадоў вайны і акупацыі 1939-1945”. У музейнай галерэі „Гайна” адбылася выніковая выстава мастацкага пленэру „Мельнік — Белавежа”, які адбыўся 9-31 жніўня 2009 г. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF