Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Фактар асобы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Што не кажыце, а фактар асобы заўсёды будзе граць ці не першасную ролю ў той ці іншай гістарычнай падзеі, а то і цэлай з’яве. Амерыкі тут не адкрыем, бо пра гэта напісаны цэлыя тамы. Шэрыя людзі складаюць шэрае грамадства і фармуюць сацыяльнае балота. Яркія асобы здольныя скалануць у той ці іншы бок грамадства, зрушыць грамадскую думку. Часта іх высілкаў бракуе і грамадства паглынае герояў ці антыгерояў і працягвае жыць сваім жыццём. Але зараз планета развіваецца ў значнай ступені па-іншаму, падпарадкоўваючыся няўмольным законам піяр-тэхналогій і палітычнага ашуканства.

У сённяшнім свеце „шыракаў-шродэраў” няма палітычнай пазіцыі, ёсць толькі бізнес-інтарэсы, няма трывалых поглядаў і ідэйных перакананняў, ёсць толькі папулізм і імкненне патрапіць у давер электарату. Вось як зышла з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр і з таго часу не стала знешняй брытанскай палітыкі ўвогуле. Зараз нават цяжка ўявіць, што ў нейкай краіне можа быць абраны кіраўніком дзяржавы той, хто будзе гаварыць праўду пра непапулярныя рэформы, пра тыя цяжкасці, якія будуць чакаць краіну пасля змены ўлады. Народ прагне простых формулаў і зразумелых рашэнняў. Таму і выбіраюць у Злучаных Штатах Амерыкі Барака Абаму, а на Украіне Віктара Януковіча.

А ў Беларусі раптам загаварылі пра імавернасць правядзення прэзідэнцкіх выбараў ужо ў канцы гэтага года. Дзейснае заканадаўства не пярэчыць такому памкненню (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF