Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Арлянская ветравая ферма

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мясцовасць Орля асаблівая ў многіх ракурсах, напрыклад, яна распаложана ў абшырнай даліне, быццам у сухім возеры. Рэльеф мясцовасці не надта перасечаны. Па цэнтральнай і заходняй частцы гміны пралягаюць даліны рэк Арлянкі і Белай, з поўдня гміну закрывае даліна ракі Нурэц. Апошняя частка гміны распаложана на плоскім марэнным узвышшы з нахіламі меншымі за 2%, з раскіданымі ўзгоркамі з нахіламі парадку 2-5%. І вось гэтыя вышэйшыя пункты Арлянская гміна хоча выкарыстаць для замены ветравой энергіі на электрычную.

Вецер гэта дынамічны стан каляпаверхнаснага слоя атмасферы. Вядома, што моцны і парывісты вецер гэта небяспечная і бескарысная неўтаймаваная стыхія. Чалавек здаўна намагаецца выкарыстаць энергію розных прыродных сіл (напрыклад, грому), але безвынікова. У апошні час праводзяцца спробы выкарыстання г.зв. аднаўленчай энергіі, у тым ліку і атмасфернай. Умовай для гэтага мусіць быць адпаведная магутнасць вятроў.

На тэрыторыі Падляшскага ваяводства пераважаюць вятры з захаду. Атмасферныя цішы выступаюць у жніўні, найчасцей у наваколлі Белавежы.

Шанс і згода на выкарыстанне ветру на тэрыторыі Арлянскай гміны — у абсягу вёсак Спічкі, Тапчыкалы, Кашалі, Орля і Крывятычы — з’явіліся дзякуючы Гміннай радзе, войту і інвестару. Сузіраючы сучасныя рэльефагенныя працэсы на тэрыторыі Арлянскай гміны заўважаем узвышэнні ў ваколіцах вёсак Рудуты (там, аднак, расце лес), Спічкі, Тапчыкалы і хутар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF