Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (13)

Ганна КАНДРАЦЮК

— А дзе ў вас можна набыць зніч? — спыталі мы ў Мінску.

— Як... набыць? — у адказ мы пачулі здзіўленне. — Зьніч жа ў Жыровічах!

Каб ўсё было ясна: мы пыталі пра звычайныя намагільныя лямпкі і, як не дзіўна, у рэшце рэшт набылі іх на вакзале ў Мінску дзе працуе манастырскі ларок з Жыровіч. Яшчэ ў той самы дзень мы адправіліся ў Жыровічы, у манастыр, да інака Мікалая, вядомага ў літаратуры пад псеўданімам Зьніч (у міры: Алег Бембель).

Размову пра Анатоля Сыса, мы правялі ў манастырскай келлі ¹ 9, пасля вячэрні.

Інак Мікалай, у жыцці Вы моцна сябравалі з Анатолем. Як сёння ўспрымаецце яго асобу.

— Хоць я не мог быць на святкаванні, я адчуваю, што ён зараз з намі, яго душа з намі, ён чуе нашу гутарку і рады гэтай сустрэчы. Як я ўспамінаю Анатоля? З вялікай пяшчотай, радасцю і тугой яго ўспамінаю.

Анатоль прысвяціў Вам верш „Паэт”. Вы не асталіся ў даўгу і прысвяцілі яму лімерык, які гаворыць больш чым гаворыць:Нудоту сходаў аздабляе, як закаханасці — капрыз, нібыта сам выгнаннік раю, — скандальна-геніяльны Сыс”. Звычайна, скандальнасць Сыса насцярожвала, многія літаратары ўцякалі ад яго, асуджалі...

— У Маякоўскага ёсць такія радочкі: буяніць як Ясенін ва ўчастку! Вось, Сыс буяніў у доме літаратара, на з’ездах пісьменнікаў. Праўда, можна сказаць, што буяніў ён „у меру” і тую нашу нудоту сходаў аздабляў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF