Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Зіма каля Сідры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У падарожжы могуць узнікнуць нечаканасці, з за якіх трэба мяняць раней намечаныя планы. Выбраўся я ў напрамку Сідры, каб адтуль прайсціся ў паўднёвым напрамку ад яе. Але атрымалася так, што давялося дыяметральна той напрамак памяняць...

За Саколкай, недзе каля Сакалян, памчалася ў напрамку Дубровы сігналячая санітарка, а неўзабаве за ёю пагнаўся з трывожнымі апазнавальнікамі пажарны аўтамабіль. Ва ўмовах заснежаных гэтай зімы дарог трэба было меркаваць, што здарыўся нейкі дарожны выпадак. І сапраўды, на расхадных дарогах каля Рацава стаялі ўжо згаданыя выратавальныя аўтамабілі, а на абочыне грукнуты збоку „паланез”; у санітарку панеслі толькі аднаго раненага. Рух на той час быў прыпынены і я, прасядзеўшы ў чакаючым дазволу праезду аўтобусе мо з квадранс, рашыўся не траціць далей часу. Неўзабаве чакаючыя аўтамабілі былі прапушчаны, а санітаркі, якія дагэтуль чакалі без відавочнай спешкі, засігналілі і памчаліся ў Саколку.

Рацава з’яўляецца адной з „малых” вёсак, якія прамой лініяй ад Саколкі да Дубровы расцягнуліся ў адзіную „вялікую вёску”. Іншая „доўгая вёска” пралягла на захадзе цяперашняга Сакольскага павета — ад Сухаволі да Краснага. У паўночнай частцы сакольска-дуброўскага ланцужка вёсак шаша праходзіць па вуліцах пасярэдзіне вёсак, а ў паўднёвай ідзе яна ў нейкіх двухсот метрах за іх заходнімі загуменнямі, мінаючы так Макаўляны, Паганіцу, Рацава і Яцаўляны. Упоперак Рацава пралягае дарога з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF