Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Ці заробім на вепруках?

Аляксей МАРОЗ

Звыкліся мы ўжо з інфармацыямі аб цяжкасцях, з якімі змагаюцца нашы гаспадары, і аб нізкіх цэнах сельскагаспадарчых прадуктаў, якія часта наперамен спасцігаюць у адным годзе раслінную вытворчасць, у іншым годзе — мяса, а яшчэ ў іншым — малако. Аднак, пачынаючы з лета мінулага года, нізкія цэны адначасна кранулі ўсе тры сектары сельскагаспадарчай вытворчасці. Мінулым летам і ранняй восенню вельмі мала плацілі земляробам за традыцыйнае збожжа і якаснае малако і толькі нядаўна крыху павысіліся цэны гэтых прадуктаў. Затое нядаўна моцна ўпалі цэны свініны. Спецыялісты лічаць, што могуць яны нават не кампенсаваць коштаў яе прадукцыі, калі тая традыцыйная і невялікая. Можна было б ужо і не разважаць на тэму частых зніжэнняў цэн свініны, якія ўжо знеахвоцілі выдатную большасць гаспадароў да свінагадоўлі, калі б лёс нашых мясных вытворцаў і іх даходы залежалі толькі ад рыначных правілаў. Аднак на прыкладзе многіх старых краін-удзельніц Еўрасаюза відаць, што можна паспяхова абмяжоўваць падзенне цэн сельскагаспадарчай прадукцыі ў розных яе сектарах, зніжаць кошты яе перапрацоўкі, а нават уздзейнічаць на нізкую нацэнку, з якой можа прадавацца частка харчавання гарадскім пакупнікам. Для ажыццяўлення часткі гэтых задум непатрэбныя нават вялікія грошы, якімі ў заходніх краінах Еўропы моцна ўспамагаецца сельская гаспадарка, толькі неабходны адпаведныя законы і танныя крэдыты, якімі павінна падтрымлівацца рэалізацыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF