Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Нас менш?

Падрыхтавала Ілона КАРПЮК

У 2011 г. чакае нас чарговы перапіс насельніцтва. Пройдзе ён з 1 красавіка па 30 чэрвеня. Папярэдні, у 2002 годзе, прынёс сапраўды рашучыя змены ў становішчы нацыянальных меншасцей Польшчы. Асноўным вынікам перапісу стала рыхтаванае шмат гадоў новае заканадаўства. Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове быў прыняты Сеймам Рэчы Паспалітай 6 студзеня 2005 года. Запісы гэтага закону непасрэдна адносяцца да колькасці нацыянальных меншасцей і іх працэнтнага ўдзелу ў паасобных гмінах. Лідарамі ў рэалізацыі запісаў закону з’яўляецца нямецкая меншасць, але імі пакарысталіся таксама літоўцы, кашубы, і некаторыя беларускія гміны. Беларускую мову ў якасці дапаможнай увялі горад Гайнаўка і гміны Нараўка Чыжы ды Орля. У гэтай апошняй з’явяцца таксама двухмоўныя ўказальнікі. Аднак варта мець свядомасць, што такую сітуацыю і магчымасці забяспечваюць толькі і выключна вынікі нацыянальнага ўсеагульнага перапісу насельніцтва, які зноўку наперадзе.

Апошні перапіс, хаця ўстановамі адказнымі за яго правядзенне прызнаны паўнавартасным і зрэалізаваным дакладна і сумленна, з часам стаў штораз больш крытыкавацца, у асноўным па прычыне тэхналогіі яго правядзення.

— Варта звярнуць увагу, што пасля апошняга перапісу не было ніякіх скаргаў і судова вырашаных сумненняў. Статыстыка зрабіла ўсё як трэба, — сказаў прэс-сакратар Галоўнай статыстычнай установы Веслаў Лагадзінскі.

На сустрэчах Супольнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF