Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Не кожнаму такі Дзень закаханых

Ілона КАРПЮК

Медалі і кветкі, усмешкі і нават пару слёз прыаздобілі людзей, якія праз жыццё ідуць супольна ўжо больш за паўвеку. Да гэтага пачастунак для асалоды паўвечча, блізкая сям’я і ўспаміны. Так пачалася нядзеля ў Дзень св. Валянціна ў Зале шлюбаў Гміннай управы ў Нараўцы. Сустрэліся там узнагароджаныя прэзідэнтам Польшчы за пяцьдзесят гадоў супольнага жыцця.

Не ўсе сёння да нас даехалі, шкада, — адзначыў войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч. — Нехта паламаў нагу, у іншых свае прычыны, а і надвор’е напэўна некаторым расстроіла планы, але цешуся, што аднак мы тут сабраліся і будзем святкаваць такую важную гадавіну.

Пару слоў на пачатак, як звычайна, а пасля ўжо радасць і гонар. Дванаццаць асоб з дваццаці васьмі ўзнагароджаных даехала ў Гмінную ўправу, каб прышпілілі ім да грудзей медаль. Медаль за цярплівасць, бо трэба сказаць, што некаторыя чакалі гэтага моманту год часу.

Сёлета здарылася для нас нешта незразумелае, — прызнаўся войт. — Мы паслалі ў прэзідэнцкую канцылярыю спісак сужонстваў для ўзнагароджання, а на водгук чакалі восем месяцаў. Не трэба дадаваць, што для людзей у гадах гэта вельмі доўга. Шчасліва дачакаліся.

Мы то добра пагулялі, а і госці добра панапіваліся, такая пяцідзесятка! —бадзёра сказаў спадар Дрозд, калі суцішыліся медальныя эмоцыі. — Праўда, даўно гэта было, але на гадавіну наладзілі нам проста баль.

Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF