Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Чарговая серыя

Віктар САЗОНАЎ

Што там тая алімпіяда і што там той Ванкувер. Што там тыя лацінаамерыканскія мыльныя оперы, ці індыйскія фільмы з вядомай канцоўкай, ці тыя сто разоў прагледжаныя стужкі з класікі пра Штырліца або Клоса. Гэта ўсё не тое. Беларусь і Еўропа! Во дзе сапраўднае раздолле для аматара паказытаць сабе нервы і абвастрыць эмоцыі! Во дзе скача адрэналін і распірае азарт! Хто каго?!

Пайшла ўжо халера ведае якая серыя гэтага еўрапейскага серыяла, а развязка па-ранейшаму не надыходзіць. Сюжэт так закручаны, што, здаецца, кіно будзе ісці бясконца і па спіралі. Во дзе сапраўдныя „Чатыры танкісты ды сабака”! Толькі не для дзяцей, а для дарослых дзядзькоў. Ды не абы-якіх дзядзькоў, а з вялікімі пасадамі, тоўстымі партфелямі, мяккімі крэсламі, утульнымі кабінетамі, прыгожымі мандатамі з паўнамоцтвамі выступаць ад імя безлічы народаў.

Акурат гэтая разумная дзяржаўная палітычная эліта са старой добрай Еўропы зараз пачала рабіць выгляд, што нарэшце стала заўважаць недэмакратычнасць беларускай улады. Раней нібыта ведала пра тое, але неяк не хацела верыць. І толькі зараз успомніла, што аказваецца яна і выбараў гэтай улады не прызнавала ніколі. Нарэшце нібыта зразумела, што вяла перамовы пра дэмакратызацыю Беларусі з недэмакратамі, з непрызнанымі імі ж дэпутатамі.

Дайшло нават да таго, што тэрмінова схаднякі сталі збіраць і да поўначы думаць, што зараз можна зрабіць. Праўда, ужо не для дэмакратызацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF