Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Музей у клопатах

Аляксей МАРОЗ

З фінансавымі цяжкасцямі Беларускі музей у Гайнаўцы змагаецца практычна ад моманту ўзнікнення. Не хапала грошай на штаты, каб разгарнуць сапраўдную музейную дзейнасць, зімой часта трэба было прыкручваць прыток цеплавой энергіі, каб зэканоміць сродкі на ўтрыманне выставачных і іншых памяшканняў. Бывала, што грошай ад арэнды памяшканняў для магазіна будаўнічых матэрыялаў, рэстарана і розных устаноў не ставала таксама на ўсе бягучыя справы і трэба было яшчэ больш ашчаджаць, а нават у пэўным моманце адмовіцца ад паслуг штатнай прыбіральшчыцы, а яе абавязкі даручыць сціпламу музейнаму калектыву. Калі ўправа аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры” 5 лютага прыняла просьбу дырэктара музея Яна Карпюка аб вызваленні яго з пасады, зноў прагучалі выказванні аб абвастрэнні фінансавых цяжкасцей. Мяркуецца, што менавіта фінансы былі адным з галоўных фактараў, якія давялі былога дырэктара да такога рашучага кроку.

— Дырэктарства перадаў я малодшаму і гэта было маё прыватнае рашэнне, — заявіў па тэлефоне былы дырэктар Ян Карпюк і не хацеў больш размаўляць аб прычынах адстаўкі.

Часовае выконванне абавязкаў дырэктара Беларускага музея 5 лютага было даручана Тамашу Ціханюку — да моманту прызначэння на пасаду пастаяннага дырэктара (можа стаць ім таксама спадар Тамаш Ціханюк). Раней займаўся ён у музеі культурнай дзейнасцю, між іншым пісаў праекты і за атрыманыя сродкі ладзіў разам з іншымі працаўнікамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF