Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета 9 лютага ў Мінску ў Літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча планавалася вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, 100-гадовы юбілей якой наша грамадскасць плануе адзначыць у жніўні. Але раптам вечарыну адклалі. Як сказала журналістам дырэктар музея Таццяна Шаляговіч, вечарына не адмяняецца, а пераносіцца на пэўны час, бо час жа ёсць да жніўня месяца.

Сапраўды, час ёсць, але ж вечарына была ўжо арганізавана, запрошаны на яе вядомыя людзі Беларусі. І раптам, вечарыну перанеслі, ці проста забаранілі. Праўда, гэта не спалохала творчую дэмакратычную інтэлігенцыю Беларусі. Літаральна на другі дзень у Мінску, на сядзібе ТБМ, адбылося пасяджэнне аргкамітэта па ўшанаванню юбілею нашай вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Пасяджэнне адкрыў паэт і журналіст Міхась Скобла, які прапанаваў абмеркаваць план юбілейных мерапрыемстваў на ўвесь 2010 год. Найперш мяркуецца звярнуцца да прэм’ер-міністра Чэхіі аб вяртанні чэшскага грамадзянства Ларысе Геніюш, якое яна мела ў 1947-1948 гадах, а таксама з падобнай заявай звярнуцца да беларускіх улад аб яе поўнай рэабілітацыі. Як сказаў пісьменнік і гісторык Міхась Чарняўскі, Ларыса Геніюш са сталінскіх лагераў была проста вызвалена без рэабілітацыі. Сёлета таксама мяркуецца адкрыць мемарыяльную шыльду ў Празе на доме, дзе жыла паэтка па вуліцы Гежманова, 7.

2010 год у Беларусі аб’яўлены годам Ларысы Геніюш. Да гэтай даты (100-годдзе будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF