Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Смутныя рэфлексіі з нагоды XVI з’езда БГКТ

Міхась КУПТЭЛЬ

Можна махнуць рукой на тое, чым цяпер з’яўляецца БГКТ з новавыбраным старшынём Янкам Сычэўскім, прачытаўшы „З’езд-оперу” Аляксандра Вярбіцкага ў „Ніве”. Бо чым жа цяпер з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства? Па-мойму гэта рэлікт мінуўшчыны, культурна-грамадскі скансэн. У рэальным жыцці патрэбны і скансэн, каб можна было параўнаць сучаснае з мінулым, калі заглянеш у вандроўцы ў мінулае. А калі БГКТ з’яўляецца свайго роду скансэнам, то вядома, што ён нерэфармавальны. Затым няма чаго тут абурацца на мову шматгадовага старшыні Таварыства, бо такая думка мільганула ў мяне хвіліну потым, як я зазнаёміўся з артыкулам А. Вярбіцкага. Маю нават творчы падыход да справы, калі Таварыства будзе існаваць у такой форме. Прапаную ўпісаць БГКТ у турыстычныя даведнікі ў якасці атракцыёна Беластока. Ехалі б турысты ў Белавежскую пушчу, каб пабачыць апошні цуд прыроды ў Еўропе, а па дарозе заязджалі б на вуліцу Варшаўскую, дзе маглі б пазнаёміцца са слаўным мінулым польскіх беларусаў, згуртаваных у Таварыстве.

Як жа інакш можна ўспрымаць справаздачу старшыні БГКТ з чатырохгадовай дзейнасці на ХVІ з’ездзе як не рэха мінуўшчыны. Чытаю, што тады „Ніва” была іншай газетай, тады „Ніва” служыла беларусам. Затым пытаю: не сорамна вам, журналістам, супрацоўнікам рэдакцыі, карэспандэнтам, што служыце цяпер усім, толькі не беларусам? Гляньце, што вырабляюць з нашым асяроддзем „малайцы” і іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF