Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

У снежным антуражы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобусны прыпынак у Юшкавым Грудзе распаложаны не толькі пры расхадных дарогах у Новую Волю, Шымкі і Бандары, але і ў грамадскім цэнтры важнай некалі вёскі. З таго цэнтра захавалася, па сутнасці, адно царква. Юшкаўскому прыходу зараз сто адзін год, а царква на тры гады малодшая. Насупраць царквы былая геэсаўская крама, цяпер прыватная. Крыху далей пусты будынак былой школы, а паміж школай і крамай бязлюдны будынак з такім жа вонкавым выглядам, што і былая школа, а гэта дазваляе здагадвацца, што і ў ім была нейкая грамадская ўстанова. Пытаю мужчыну, што нечага чакае на аўтобусным прыпынку, што было ў тым будынку, паміж школай і крамай.

— А яго купіў Баршчэўскі з Бандароў.

Ну то я цяпер з іншага боку вяду разведку:

— А дзе тут была калісь гміна?

— Ну, вось у гэтым будынку.

Удалося! Але яшчэ цікую, чаго чакае той чалавек, які прывёў на прыпынак ровар, па заснежаных дарогах. Бо ж, на мой погляд, адзіны аўтобус, на якім можна было паехаць некуды ў свет, гэта той, на якім прыехаў я, і які вернецца з Ялоўкі недзе праз гадзіну. Мужчына інфармуе мяне, што менавіта ён таго аўтобуса і чакае, а паедзе ён у напрамку Міхалова праз сорак пяць мінут; пакуль што збіраецца зайсці ў краму пагрэцца. Але пакуль ён думаў як зайсці ў краму, я ўжо тую краму наведаў і адправіўся па сваіх каардынатах; у згаданай краме аднюсенькая прадаўшчыца чакала пакупнікоў...

Пункт прыёму малака засыпаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF